
Беларуская гандлёва-прамысловая палата 29 кастрычніка праводзіць Міжнародны прававы форум «АФРЫКА: юрыдычныя тонкасці вядзення бізнесу».
У ходзе форуму вопытныя эксперты-спікеры з Егіпта, ПАР, Эфіопіі, Кеніі, Расіі і Беларусі прадставяць падрабязную інфармацыю аб асаблівасцях узаемадзеяння з бізнес-партнёрамі, юрыдычных нюансах і важных прававых аспектах работы з краінамі Афрыканскага кантынента, у тым ліку асаблівасці пабудовы лагістычных ланцужкоў, алгарытм мінімізацыі магчымых рызык, працэдуры вырашэння спрэчак, тыповыя памылкі ўваходу, нюансы страхавання, сакрэты дзелавой камунікацыі і многае іншае.
Удзельнікі ад беларускіх кампаній атрымаюць унікальную магчымасць абмеркаваць рызыкі і магчымасці выхаду на афрыканскі рынак з тымі, хто там ужо мае практычны досвед.
Прэзентацыя маючай адбыцца міжнароднай падзеі адбылася падчас брыфінгу ў БелГПП. Начальнік дэпартамента прававога забеспячэння і лічбавых тэхналогій Віталь Вабішчэвіч прадставіў канцэпцыю форуму, спікераў і тэматыку будучых выступленняў вядучым СМІ краіны.
У прыватнасці, Віталь Вабішчэвіч адзначыў, што актуальнасць і своечасовасць форуму прадыктаваны тым, што, зыходзячы з прыярытэтаў знешнеэканамічнай палітыкі Беларусі, цяпер стаіць важная задача развіцця адносін з краінамі Афрыкі і забеспячэння росту экспарту беларускіх тавараў і паслуг на афрыканскі рынак, эканамічны патэнцыял якога увесь час расце.
«Разам з тым ёсць прававыя тонкасці, бо рынак Афрыканскага кантынента вельмі неаднародны – у кожнай краіне сваё права, бізнес-культура і бізнес-ландшафт. Знешнеэканамічная дзейнасць звязана са мноствам рызык. Бізнесу, які збіраецца працаваць у краінах Афрыкі, важна ведаць кантынент, прававую сістэму, як правяраць контрагентаў, сертыфікаваць прадукцыю і гэтак далей», – адзначыў начальнік дэпартамента БелГПП.
«Мэта форума – не толькі расказаць пра магчымасці і перспектывы рынку Афрыкі, але і дапамагчы беларускім прадпрыемствам разабрацца ў гэтых і іншых пытаннях, прадставіць схемы і алгарытмы працы, канкрэтныя прыклады паспяховай рэалізацыі праектаў і вырашэння спрэчных сітуацый. На форуме будзе сабраны вялікі спікерскі склад, які раскажа пра тое, як праводзіць сертыфікацыю прадукцыі, вырашаць спрэчкі ў асобных арбітражах, у чым ёсць прынцыповая розніца паміж падыходамі Беларусі і падыходамі Афрыкі і не толькі», – падкрэсліў Віталь Вабішчэвіч.
Форум пройдзе 29 кастрычніка ў гасцініцы «Беларусь» (вул. Старажоўская, 15, вялікая канферэнц-зала).
Дэталёвая інфармацыя пра форум – на спецыяльным сайце https://africa.cci.by/.
Запрашаем да ўдзелу ў мерапрыемстве прадстаўнікоў беларускага бізнэсу, зацікаўленых у пашырэнні экспартных магчымасцяў на рынках краін Афрыканскага кантынента!