
У дадатак да мерапрыемстваў календара выставачных мерапрыемстваў Made in Belarus у замежных дзяржавах на 2024 год, сфарміраванага унітарным прадпрыемствам «Белінтэрэкспа» БелГПП, Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2024 г. № 5 зацверджана правядзенне Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на сёмай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту, якая пройдзе ў Шанхаі ў лістападзе.
Арганізатарам экспазіцыі выступіць Беларуская гандлёва-прамысловая палата, якая з'яўляецца нацыянальным каардынатарам выставачна-кірмашовай дзейнасці ў замежных дзяржавах.