Прызначаны новы генеральны дырэктар Гомельскага аддзялення БелГПП
16 верасня 2024 г

Генеральным дырэктарам Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты прызначаная Ксенія Аляксандраўна Панцюхова.

К.А. Панцюхова нарадзілася ў 1981 годзе ў вёсцы Новая Мільча Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.

Яна скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасцях «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» і «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працавала на розных пасадах у арганізацыях Гомельскай вобласці. Да прызначэння генеральным дырэктарам Гомельскага аддзялення БелГПП займала пасаду генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Камінтэрн».

Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Член рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, Султаната Аман, Рэспублікі Сербія. Член міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.

Узнагароджана ганаровымі граматамі Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля. Па выніках работы за 2022 год удастоена звання «Чалавек года» ў Гомельскай вобласці ў намінацыі «Кіраўнік».


Наверх