Нефінансавае садзейнічанне беларускаму экспарту: Міхаіл Мятлікаў выступіў перад дэпутатамі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
12 лютага 2025 г.

Па запрашэнні Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Сяргеенка старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў выступіў на семінары-нарадзе «Інвестыцыйны і экспартны патэнцыял беларускай эканомікі», які адбыўся на базе Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

У выступленні перад дэпутатамі Міхаіл Мятлікаў асвятліў пытанні нефінасавага садзейнічання прасоўванню беларускага экспарту.

Асаблівая ўвага была ўдзелена найбольш эфектыўным інструментам, якія выкарыстоўваюцца БелГПП, для падтрымкі беларускіх экспарцёраў у прасоўванні прадукцыі на знешнія рынкі. Сярод іх правядзенне выставак і кірмашоў, арганізацыя дзелавых візітаў і кангрэсных мерапрыемстваў, прававое садзейнічанне экспарцёрам, уключаючы санкцыйны камплаенс, задзейнічанне міжнародных кантактаў Палаты, сертыфікацыя тавараў, аналітыка-маркетынгавыя даследаванні, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў па знешнеэканамічнай дзейнасці.

Відэа