Пасяджэнне Сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве Курскай вобласці і Рэспублікі Беларусь
17 лютага 2022 г

Пад старшынствам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанціна Шульгана і губернатара Курскай вобласці Рамана Старавойта 17 лютага ў рэжыме відэаканферэнцыі адбылося пасяджэнне Сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве Курскай вобласці і Рэспублікі Беларусь, на якім разглядаліся пытанні ўзаемадзеяння беларускага і расійскага бакоў у 2020-2021 гадах.

Вітаючы ўдзельнікаў пасяджэння, Канстанцін Шульган адзначыў, што гэта першая са студзеня 2020 года сустрэча, арганізаваная на такім высокім узроўні. Нягледзячы на пандэмію, большасць з запланаваных мерапрыемстваў адбылася.

Асвятляючы пытанні знешняга гандлю Беларусі і Курскай вобласці, памочнік Міністра Наталля Аляшкевіч адзначыла, што тавараабарот вырас у 1,5 раза да ўзроўню папярэдняга года. Структура паставак сведчыць, што традыцыйна ў Курскай вобласці запатрабаваны беларуская тэхніка, камплектуючыя, запасныя часткі, мэбля, трыкатаж, малочная і каўбасная прадукцыя, паслугі будаўнічых арганізацый.

Кіраўнік Аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў Смаленску Валерый Гурын адзначыў, што перспектывы пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва дастаткова шырокія. Беларускі бок паміж іншага можа прапанаваць паслугі па будаўніцтве аб'ектаў сацыяльнага прызначэння (напрыклад, школ), дарожнаму будаўніцтву і рэканструкцыі маставых збудаванняў.

Губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт падкрэсліў, што Рэспубліка Беларусь – галоўны эканамічны партнёр рэгіёну, супрацоўніцтву з якім у студзені 2022 г. споўнілася 20 гадоў. Актыўна развіваюцца ўзаемавыгадныя партнёрскія сувязі беларускіх і курскіх прадпрыемстваў і арганізацый. Для прасоўвання інтарэсаў бізнесу створаны Інфармацыйны партал Курскай вобласці.

Губернатар таксама паведаміў аб намеры арганізаваць летам бягучага года бізнес-місію дзелавых колаў Курскай вобласці ў Мінск і гарады-пабрацімы.

Расійскія ўдзельнікі сустрэчы адзначылі цікавасць да павелічэння паставак беларускай харчовай прадукцыі, а таксама сельскагаспадарчай тэхнікі пры ўмове арганізацыі гарантыйнага абслугоўвання.

Вынікі супрацоўніцтва па лініі гандлёва-прамысловых палат і удзелу бізнес-асацыяцый у пашырэнні дзелавых кантактаў акрэсліла генеральны дырэктар Гомельскага аддзялення БелГПП Марына Філонава. Нягледзячы на існуючыя ўмовы, прадаўжаліся перагаворы з расійскімі партнёрамі, арганізаваныя Гомельскім, Віцебскім і Магілёўскім аддзяленнямі БелГПП у анлайн-фармаце. Традыцыйна больш цеснае ўзаемадзеянне склалася ў курскіх партнёраў з Гомельскім аддзяленнем. Прадстаўнікі курскага і беларускага бізнэсу ўдзельнічалі ў галоўных іміджавых мерапрыемствах рэгіёнаў – Міжнароднай выставе «Вясна ў Гомелі» і Курскім Коранскім кірмашы. У далейшым перспектыўнымі рэсурсамі для абмену камерцыйнымі прапановамі кампаній і бізнес-кантактаў могуць стаць Курскі інфармацыйны партал і электронная пляцоўка міжнародных кантактаў GOMEL PRO BUSINESS.           Удзельнікамі пасяджэння таксама агучаны «болевыя кропкі» супрацоўніцтва, выказаны прапановы па пашырэнні кантактаў у турыстычнай і культурнай сферах, узаемадзеянні ВНУ, устаноў аховы здароўя.

Фота
Наверх