
План нацыянальных выстаў (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах на 2022 год зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2021 г. № 753.
У першым паўгоддзі плануецца прадставіць Нацыянальныя экспазіцыі на міжнароднай выставе інавацый HI-TECH у г.Санкт-Пецярбургу (Расія), міжнароднай выставе-кірмашы Agrishow ў г. Рыбейран-прэ (Бразілія), міжнароднай выставе Vietnam Expo ў г. Ханоі (В'етнам), міжнароднай выставе Kenya International Trade Exhibition ў г. Найробі (Кенія) і міжнароднай выставе сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Iran Agrofood ў г. Тэгеране (Іран).
У другім паўгоддзі Беларускія экспазіцыі будуць арганізаваны на міжнароднай выставе Zimbabwe International Trade Fair у г. Булавайо (Зімбабвэ), міжнароднай выставе Import Goods Fair у г. Сеуле (Паўднёвая Карэя), міжнароднай выставе Ulaanbaatar Partnership у г. Улан-Батар (Манголія), міжнароднай шматгаліновай выставе MUSIAD EXPO ў г. Стамбуле (Турцыя), пятай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту ў г. Шанхаі (Кітай), міжнароднай выставе індустрыі гасціннасці Hospitality Qatar у г. Доха (Катар) і індыйскай міжнароднай гандлёвай выставе India International Trade Fair ў г. Нью-Дэлі (Індыя).
Запланавана таксама завяршэнне нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на Сусветнай выставе "ЭКСПА-2020" у Дубаі (ААЭ).