Пасол Бразіліі ў Беларусі: «Прыдатны час адкрываць новыя рынкі»
27 сакавіка 2025 г.

Насычаны візітамі дзень у Беларускай гандлёва-прамысловай палаце завяршыўся сустрэчай дзелавых колаў з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь Бернардам Жоргам Леапольдам дэ Гарсія Клінглам.

Адносіны паміж Беларуссю і Бразіліяй маюць дружалюбны характар. Бразілія з'яўляецца асноўным партнёрам Рэспублікі Беларусь у знешнім гандлі з дзяржавамі Лацінскай Амерыкі і ўваходзіць у ТОП-10 партнёраў Беларусі ў свеце.

«Аснову беларускага экспарту ў Бразілію складаюць калійныя і азотныя ўгнаенні. Пашырэнне наменклатуры паставак як беларускіх тавараў у Бразілію, так і бразільскіх тавараў у Беларусь адпавядае інтарэсам дзвюх краін», – адзначыла намеснік старшыні БелГПП Алена Маліноўская.

Бернард Жорг Леапольд дэ Гарсія Клінгл, у сваю чаргу, расказаў, што Беларусь у Бразіліі асацыюецца з высокай якасцю прадукцыі, надзейнасцю, адказным стаўленнем да справы. Але ў цяперашніх геапалітычных умовах яна крыху ізаляваная. У той жа час, паводле слоў Пасла, гэты зручны час для таго, каб Бразілія лепш пазнаёмілася з Беларуссю, а Беларусь адкрыла для сябе новыя рынкі і не засяроджвалася толькі на тых, якія былі для яе відавочнымі, блізкімі і зручнымі ў мінулым.

Таксама Жорг Леапольд дэ Гарсія Клінгл падрабязна адказаў на пытанні суб'ектаў гаспадарання, у прыватнасці расказаў аб нюансах адкрыцця кампаніі ў Бразіліі, вядзення бізнесу з бразільскімі контрагентамі, пасвяціў у некаторыя тонкасці нацыянальнага заканадаўства.

Наверх