Віншаванне Старшыні БелГПП З Днём машынабудаўніка
22 верасня 2023 г

Дарагія сябры!

Ад імя Беларускай гандлёва-прамысловай палаты віншую работнікаў машынабудаўнічай галіны з прафесійным святам.

На ўсіх кантынентах зямнога шара сёння працуе тэхніка, створаная рукамі беларускіх машынабудаўнікоў. Айчынныя прамысловыя брэнды заслужана з'яўляюцца візітнай карткай краіны. Гэтыя дасягненні – вынік высокага прафесіяналізму і аб'яднання намаганняў інжынераў, канструктараў, рабочых і тысяч людзей іншых прафесій, якіх аб'ядноўвае галіна.

Дзякуючы вашай эфектыўнай і якаснай працы ствараюцца унікальныя ўзоры тэхнікі і сучаснае высокатэхналагічнае абсталяванне, укараняюцца найноўшыя тэхналогіі, пастаянна пашыраецца мадэльны шэраг, што ўмацоўвае пазіцыі Беларусі на сусветным рынку.

БелГПП высока цэніць уклад усіх работнікаў машынабудаўнічай галіны ў эканоміку краіны. Са свайго боку мы і надалей будзем рабіць усё магчымае для пашырэння геаграфіі экспарту і годнага прадстаўлення вашых прадпрыемстваў на міжнароднай арэне, умацавання і прасоўвання нацыянальнага брэнда «Зроблена ў Беларусі».

Жадаю вам здароўя і шчасця, дабрабыту і дабра, новых дасягненняў і перамог на карысць роднай Беларусі.

 

Старшыня
Беларускай гандлёва-прамысловай палаты
М. М. Мятлікаў

Відэа