Старшыня БелГПП М.Мятлікаў пакінуў запіс у кнізе спачуванняў у Пасольстве Ірана
22 мая 2024 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў пакінуў запіс у кнізе спачуванняў у Пасольстве Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь у сувязі з трагічнай гібеллю ў выніку авіякатастрофы 19 мая б.г. Прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі, а таксама Міністра замежных спраў Ірана Хасейна Аміра Абдалахіяна і іншых асоб, якія яго суправаджалі.

У прыватнасці, у спачуванні гаворыцца, што БелГПП з асаблівым смуткам успрыняла вестку аб гібелі Прэзідэнта Эбрахіма Раісі і высокіх кіраўнікоў Ісламскай Рэспублікі Іран.

«Па-братэрску мы перажываем разам з вамі і просім прыняць нашыя шчырыя спачуванні і падтрымку ў гэтую цяжкую хвіліну для родных загінулых і ўсяго іранскага народа, – адзначыў Міхаіл Мятлікаў. – У далейшым развіцці адносін паміж дзелавымі коламі нашых краін і нашым стратэгічным партнёрстве заўсёды будзе месца для добрай памяці аб вашым лідэры».

Фота
Наверх