Удзел старшыні БелГПП М.Мятлікава ў пленарным пасяджэнні ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
28 чэрвеня 2024 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, віцэ-прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі Уладзімір Падалка, кіраўнікі рэгіянальных аддзяленняў БелГПП і рэгіянальных ГПП Расіі прынялі ўдзел у галоўным мерапрыемстве ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі – пленарным пасяджэнні.

Пасяджэнне, як і ў цэлым мерапрыемствы ХI Форума рэгіёнаў, бфло прысвечана ролі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў пабудове інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы.

«Заяўленая тэматыка надзвычайна актуальная і запатрабаваная. Гэта важная мэтавая задача, ключавая ўмова забеспячэння тэхналагічнага суверэнітэту і нацыянальнай бяспекі нашых краін. Эпоха прарыўных навуковых рашэнняў, інавацый і высокатэхналагічных дасягненняў дыктуе свае жорсткія правілы канкурэнцыі і барацьбы за перадавыя пазіцыі ў сістэме міжнародных каардынат. Гістарычная місія цяперашніх пакаленняў – забяспечыць няўхільнасць інавацыйнага развіцця Саюзнай дзяржавы на карысць нашых краін і народаў», – адзначыла Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, вітаючы ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння.


XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць 2728 чэрвеня ў Віцебску, Полацку і ​​Наваполацку. Арганізатары форума Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі. За гады правядзення Форум набыў статус традыцыйнай дыялогавай пляцоўкі прадстаўнікоў органаў улады і бізнес-супольнасці дзвюх краін.

Фота
Наверх