Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Н.Качанава накіравала прывітанне з нагоды 70-годдзя БелГПП
23 снежня 2022 г

Паважаны Міхаіл Міхайлавіч!

Паважаныя сябры!

 

Ад імя Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і ад мяне асабіста прыміце шчырыя віншаванні са знамянальнай падзеяй – 70-годдзем з дня заснавання Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

За гэтыя гады пройдзены сур'ёзны шлях станаўлення і развіцця, які пераканаўча даказвае запатрабаванасць і эфектыўнасць кансалідацыі прадстаўнікоў дзелавой супольнасці краіны вакол адзіных мэт і задач.

Сёння БелГПП – гэта адзін з найбольш буйных і аўтарытэтных бізнес-саюзаў Беларусі, які ўносіць важкі ўклад ва ўмацаванне патэнцыялу нацыянальнай эканомікі.

Высокай адзнакі заслугоўвае ўдзел палаты ў фармаванні сучаснай фінансавай, гандлёва-прамысловай, выставачнай інфраструктуры, у рэалізацыі значных сацыяльных праектаў і праграм. Асаблівая ўдзячнасць – за нястомную ўвагу да пытанняў удасканалення канструктыўнага дыялога з органамі дзяржаўнай улады, распрацоўцы важных, якія адпавядаюць рэаліям часу ініцыятыў.

Няхай і ў далейшым веды і багаты практычны вопыт высокакваліфікаванага, зладжанага калектыву БелГПП, яго адкрытасць новым ідэям, адказны падыход да справы даюць магчымасць паспяхова вырашаць самыя складаныя і маштабныя задачы па развіццю прадпрымальніцтва, стымуляванню эканамічнай актыўнасці, абароне і прасоўванні інтарэсаў бізнесу.

Ад усёй душы жадаю вам невычэрпных жыццёвых сіл, аптымізму, працоўных здзяйсненняў у імя нашай любімай Беларусі. Моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім.

 

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Н.І.Качанава

 

Наверх