Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Р.Галоўчанка накіраваў прывітанне лаўрэатам конкурсу «Лепшы экспарцёр 2023 года»
17 ліпеня 2024 г

Пераможцам і дыпламантам рэспубліканскага конкурсу 

«Лепшы экспарцёр 2023 года»

 

Ад імя Урада Рэспублікі Беларусь прыміце віншаванні з перамогай у рэспубліканскім конкурсе «Лепшы экспарцёр 2023 года»!

Для сапраўдных пераможцаў хвіліна славы ніколі не бывае падарункам. Перамога – гэта вынік штодзённай працы, дзе трэба праяўляць наймацнейшыя бакі і якасці, гэта вера ў свае сілы і прафесійную інтуіцыю. І ваш поспех больш каштоўны тым, што дамагацца яго даводзілася ва ўмовах узмоцненага санкцыйнага ціску на многіх знешніх рынках.

Нягледзячы ні на што, беларускі экспарт расце. Мы адчыняем новыя рынкі, знаходзім новых партнёраў, напрыклад, у краінах афрыканскага кантынента і Блізкага Ўсходу. Усё гэта пацвярджае сур'ёзную актывізацыю знешнеэканамічнай дзейнасці і дае ўпэўненасць у тым, што экспартны патэнцыял Беларусі будзе паспяхова рэалізаваны.

Штогадовы конкурс «Лепшы экспарцёр года» з'яўляецца той пляцоўкай, якая дае магчымасці прадэманстраваць прадпрымальніцкі талент, пакінуць свой радок у летапісе развіцця ўсёй дзелавой супольнасці рэспублікі.

Упэўнены, што патэнцыял пераможцаў і ўсіх удзельнікаў конкурсу, іх крэатыўны падыход да вядзення бізнесу, новыя рашэнні і ў далейшым будуць надзейнай асновай для высокіх дасягненняў і эфектыўнага прасоўвання беларускага экспарту.

Жадаю ўсім удзельнікам конкурсу дабрабыту, поспехаў, плённай працы і новых яркіх дасягненняў у прафесійнай дзейнасці.

 

Раман Галоўчанка

 

Наверх