Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Р.Галоўчанка наведаў абноўленую экспазіцыю беларускага павільёна на ВДНГ
18 снежня 2023 г

У рамках агляду экспазіцыі міжнароднай выставы-форуму «Расія» на ВДНГ Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, які ўдзельнічае ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Маскве, наведаў беларускі павільён.

Кіраўніка Урада Беларусі суправаджалі Намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Круты. З экспазіцыяй высокіх гасцей азнаёміў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.

БелГПП выступае каардынатарам экспазіцыі ў беларускім павільёне на ВДНГ, абноўленай спецыяльна да выставы-форуму «Расія», якая адкрылася 4 лістапада. У экспазіцыі прадстаўлены экспанаты выстаўкі «Беларусь інтэлектуальная», якія дэманструюць інтэлектуальныя і прамысловыя дасягненні нашай краіны, драўляны дом з экалагічных матэрыялаў з фотазонай, якая фарміруе аблічча сучаснага беларускага падвор'я, інсталяцыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выкананая з маналіта калійнай руды, а таксама і прадукцыя каля 110 беларускіх прадпрыемстваў спажывецкай сферы.

У рамках работы экспазіцыі плануецца правядзенне прэзентацый патэнцыялу ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Першай эстафету прыме Брэсцкая вобласць – Дні гэтага рэгіёну пройдуць у павільёне ўжо ў студзені.

Фота
Наверх