
Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Федэрацыей гандлёва-прамысловых палат Пакістана арганізавана пятае пасяджэнне Беларуска-Пакістанскага дзелавога савета. Мерапрыемства адбылося ў Мінску ў традыцыйным, вочным фармаце.
У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч, намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Мароз, старшыня Пакістана-Беларускага дзелавога савета Шахзад Сабір, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь Саджад Хайдар Хан, прадстаўнікі каля 100 беларускіх і болей за 60 пакістанскіх кампаній і арганізацій.
Старшыня БелГПП інфармаваў, што штогод Пакістан імпартуе прадукцыі на прыкладна 47 млрд даляраў ЗША, і Беларусь, на яго погляд, у гэтым плане можа стаць вельмі важным партнёрам. «Тым больш, што на гэтым рынку добра ведаюць нашу тэхніку, у прыватнасці трактар «Беларус». І сёння абмяркоўваецца пытанне адкрыцця ў Пакістане буйной зборачнай вытворчасці магутнасцю 10 тысяч трактароў у год. Бачыцца таксама магчымасць стварэння сумесных прадпрыемстваў у галіне фармацэўтыкі і па вытворчасці прадуктаў харчавання», – адзначыў Уладзімір Улаховіч.
«Сёння праходзіць буйное мерапрыемства, і, канечна, такія сустрэчы дзелавых колаў уплываюць і на аб’ем тавараабароту, і на экспартныя пастаўкі. У гэтым годзе ў нас вельмі добрая дынаміка, напрыклад, тэмп росту экспарта па выніках шасці месяцаў саставіў 163 працэнта. Я лічу, што і па выніках года будуць значныя рэзультаты, таму што патэнцыял у супрацоўніцтва велізарны», – адзначыў старшыня БелГПП.
Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч у сваю чаргу падкрэсліў, што адносіны паміж Беларусью і Пакістанам набываюць стратэгічны характар. Створаны паўнацэнныя базавыя ўмовы для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва па ўсім спектры напрамкаў, што ўяўляюць узаемны інтарэс.
На думку намесніка Міністра, на далейшым этапе важна, каб бакі забяспечвалі паступальнае развіццё перспектыўных кропак росту. «На наш погляд, з улікам структуры эканомік Беларусі і Пакістана, можна выдзеліць некалькі ключавых напрамкаў работы. Сярод іх нарошчванне аб'ёмаў узаемных продажаў традыцыйнай прадукцыі, стварэнне сумесных вытворчасцей беларускай тэхнікі ў Пакістане, а таксама сумесных вытворчасцей па выпуску хірургічных інструментаў, скураных вырабаў у Беларусі. Перспектыўным з'яўляецца стварэнне сумесных кластараў па выпуску запатрабаваных лекавых сродкаў, гэта можа адбывацца як на тэрыторыі Беларусі, так і на тэрыторыі Пакістана. Трэба прыцягваць пакістанскі капітал для рэалізацыі праектаў па мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў тэкстыльнай галіны, развіваць сумесную вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі, рэалізоўваць сумесныя праекты ў навукова-тэхнічнай сферы з прамым выхадам на вытворчы цыкл, а таксама праекты па стварэнні ў Пакістане ўніверсітэта прыкладных тэхналогій з выхадам на якасна новы ўзровень сумеснай прафесійнай і тэхнічнай падрыхтоўкі пакістанскіх спецыялістаў з выкарыстаннем беларускіх адукацыйных тэхналогій», – адзначыў Мікалай Барысевіч.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-пакістанскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, напрамкі дзейнасці Дзелавога савета для ўмацоўвання эканамічнага патэнцыялу двухбаковых адносін, канкрэтныя пытанні і прапановы бізнесу. Адбыліся прэзентацыі магчымасцей, якія прапаноўвае Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» для замежных інвестараў, а таксама паспяхова рэалізуемых і перспектыўных сумесных беларуска-пакістанскіх праектаў у сферах фармацэўтыкі, сельскай гаспадаркі, хімічнай, тэкстыльнай прамысловасці.
Па завяршэнні пленарнай часці пасяджэння яго ўдзельнікі працягнулі працаваць у фармаце В2В. Прадстаўнікі беларускага і пакістанскага бізнесу правялі перамовы аб магчымасцях далейшага узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферах хімічнай, лёгкай, харчовай прамысловасці, фармацэўтыкі, будаўніцтва, транспарта і лагістыкі, турызму і іншых.
Па матэрыялах БелТА