
У рамках дзесятага – юбілейнага Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які ў гэтым годзе праходзіць ва Уфе, адбылося сумеснае мерапрыемства гандлёва-прамысловых палат на тэму «Перспектыўныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва дзелавых колаў дзвюх краін».
Мерапрыемства адкрылі прывітальныя выступленні прэзідэнта Гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі Сяргея Катырына, старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіла Мятлікава, намесніка старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па эканамічнай палітыцы, прадстаўніка ад заканадаўчага (прадстаўнічага) органа дзяржаўнай улады Рэспублікі Башкартастан Ірэка Ялалава, старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяны Рунец, першага намесніка старшыні Мінгарвыканкама Надзеі Лазарэвіч, прэзідэнта Гандлёва-прамысловай палаты Рэспублікі Башкартастан Цімура Хакімава.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, гандлёва-прамысловых палат і бізнесу рэгіёнаў дзвюх краін.
У сваім прывітальным слове прэзідэнт ГПП РФ Сяргей Катырын адзначыў важнасць Форума рэгіёнаў і сумеснага мерапрыемства ГПП для абмеркавання пытанняў расійска-беларускага супрацоўніцтва.
«Правядзенне нашай сустрэчы ў рамках форуму заканадаўцаў дае нам не толькі ўнікальную магчымасць прадстаўляць бачанне гандлёва-прамысловых палат на перспектывы развіцця расійска-беларускіх дзелавых сувязяў, але і аператыўна даносіць да заканадаўчых органаў прапановы аб неабходнасці ўдасканалення заканадаўства і такім чынам садзейнічаць паляпшэнню дзелавога клімату і агульнай кан'юнктуры двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва», – адзначыў Сяргей Катырын.
Вітаючы ўдзельнікаў, старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў адзначыў, што па лініі гандлёва-прамысловых палат Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ідзе бесперапынны абмен дзелавымі кантактамі і прапановамі. Штогод у рамках рэгіянальнага ўзаемадзеяння праходзяць шматлікія дзелавыя мерапрыемствы, у тым ліку ўжо традыцыйныя пасяджэнні сумеснага дзелавога савета ў рамках Форуму рэгіёнаў.
Міхаіл Мятлікаў прадставіў парадак дня мерапрыемства – выступленні па актуальных напрамках супрацоўніцтва, падпісанне двухбаковых дакументаў паміж гандлёва-прамысловымі палатамі і прадпрыемствамі Беларусі і Расіі, а таксама пажадаў удзельнікам плённай работы.
Пасля завяршэння прывітальных выступленняў былі разгледжаны перспектыўныя напрамкі развіцця беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Удзельнікі абмяняліся думкамі і падзяліліся вопытам супрацоўніцтва.
У рамках абмеркавання тэмы «Перашкоды фарміраванню агульнага рынку тавараў і паслуг» прадстаўлены ключавыя фактары поспеху росту тавараабароту і пашырэння агульнага рынку тавараў і паслуг, магчымасці развіцця бізнесу з дапамогай біржавых інструментаў, асноўныя аспекты фарміравання безбар'ернага асяроддзя руху тавараў і паслуг.
Другое пытанне парадку дня – «Развіццё сямейнага прадпрымальніцтва». Увазе ўдзельнікаў прадстаўлены спецыяльны праект ГПП РФ па прасоўванні сямейнага прадпрымальніцтва, які садзейнічае фарміраванню мер дзяржаўнай падтрымкі для сямейных прадпрыемстваў, а таксама стварэнню арганізацый інфраструктуры з комплексным пакетам паслуг для вырашэння бягучых праблем і стратэгічных выклікаў сямейнага бізнесу, які перадаецца з пакалення ў пакаленне.
«Пераход транспарту на газаматорнае паліва» – яшчэ адна актуальная тэма для двухбаковага супрацоўніцтва. Ёсць патэнцыял для павелічэння ў Беларусі і Расіі парку тэхнікі, якая працуе на газаматорным паліве, а таксама развіцця вытворчай і спадарожнай інфраструктуры, імпартазамяшчэння і пашырэння супрацоўніцтва ў галіне паставак газаматорнай тэхнікі і камплектуючых, абсталявання для аснашчэння аўтазаправачных станцый і заводаў па вытворчасці звадкаванага прыроднага газу. Перспектыўныя праекты ў гэтай сферы прэзентавалі прадстаўнікі буйных беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны.
Па выніках мерапрыемства, а таксама ў рамках першых дзён Форума рэгіёнаў падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж рэгіянальнымі гандлёва-прамысловымі палатамі Расіі і аддзяленнямі БелГПП, мемарандум паміж ААТ «УКБ «БКМ» і Упраўленнем інфраструктурай транспарту гарадской акругі горад Уфа, а таксама бізнес-кантракты на пастаўку прадукцыі.
28 чэрвеня старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў прыняў удзел у пленарным пасяджэнні Х Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі.