Сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Індыі А.Р.Джа з беларускімі дзелавымі коламі
8 лютага 2022 г

У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Алока Ранджана Джа з прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый.

У мерапрыемстве прынялі удзел старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, кіраўнікі і прадстаўнікі 20 беларускіх кампаній. Да анлайн-трансляцыі сустрэчы на платформе Zoom падключыліся больш за 80 прадстаўнікоў айчыннага бізнесу, якія працуюць у сферах машынабудавання, тэкстыльнай прамысловасці, вытворчасці прадуктаў харчавання, фармацэўтыкі, банкаўскіх паслуг.

Уладзімір Улаховіч адзначыў, што Індыя – гэта краіна з ёмістым рынкам, якая актыўна развіваецца і крок за крокам набліжаецца да статусу лідэра сусветнай эканомікі. Супрацоўніцтва з Беларуссю адпавядае інтарэсам Індыі, беларуская прадукцыя машынабудавання, хімічнай галіны карыстаецца попытам у гэтай краіне. Для развіцця ўзаемадзеяння дзелавых колаў Беларусі і Індыі створаны неабходныя ўмовы: ажыццяўляецца абмен візітамі бізнес-дэлегацый, функцыянуе Дзелавы савет. «Мы стварылі даволі моцную інфраструктуру і сістэму падтрымкі нашага супрацоўніцтва. І сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом – яшчэ адзін крок на гэтым шляху. Сённяшняе мерапрыемства дае ўнікальную магчымасць атрымаць актуальную інфармацыю аб Індыі, умацаваць дзелавыя сувязі, інвестыцыйнае супрацоўніцтва», – адзначыў старшыня БелГПП.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Алак Ранджан Джа ў сваю чаргу падкрэсліў, што Індыя надае вялікае значэнне ўзаемадзеянню з Беларуссю. Краіны маюць вялікі патэнцыял і выдатныя перспектывы супрацоўніцтва ў розных сферах. Г-н Джа выказаў упэўненасць, што бізнес Беларусі і Індыі зацікаўлены ў больш хуткім вяртанні да традыцыйнага фармату дыялогу і таго ўзроўню адносін, які быў да пандэміі.

Удзельнікам сустрэчы прадстаўлены перспектыўныя напрамкі беларуска-індыйскага ўзаемадзеяння, новыя экспартныя нішы для беларускай прадукцыі на рынку Індыі, асаблівасці дзелавога і інвестыцыйнага клімату, турыстычны патэнцыял, фінансавыя інструменты падтрымкі замежнага бізнесу ў гэтай краіне.

Пасля завяршэння пленарнай часткі мерапрыемства прадстаўнікі беларускіх кампаній правялі перамовы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом, атрымалі магчымасць напрамую задаць пытанні аб развіцці адносін з індыйскімі партнёрамі.

Фота
Наверх