У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча намесніка старшыні БелГПП Дзяніса Мялешкіна з дэлегацыяй Чувашскай Рэспублікі (Расійская Федэрацыя) на чале з намеснікам Міністра прамысловасці і энергетыкі Барысам Маркаўцовым.
У ходзе сустрэчы разгледжаны перспектыўныя напрамкі пашырэння супрацоўніцтва беларускіх і чувашскіх прадпрыемстваў, магчымасці і перавагі выкарыстання інструментаў, што прапануюцца ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа», пры ажыццяўленні двухбаковых гандлёвых аперацый.