Сустрэча намесніка старшыні БелГПП Д. Мялешкіна з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дамініканы Х. Даненбергам Кастэльянасам
11 кастрычніка 2022 г

У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча намесніка старшыні БелГПП Дзяніса Мялешкіна з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дамініканскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Хансам Даненбергам Кастэльянасам.

У ходзе сустрэчы разгледжаны магчымасці развіцця супрацоўніцтва бізнес-колаў Беларусі і Дамініканы ў сферах лагістыкі, медыцыны, адукацыі, турызму і іншых, перспектыўныя тавары і паслугі, якія бакі могуць прапанаваць адзін аднаму, магчымасці арганізацыі бізнес-сустрэчы прадстаўнікоў беларускіх і дамініканскіх прадпрыемстваў і арганізацый. Намеснік старшыні БелГПП запрасіў бізнес-колы Дамініканскай Рэспублікі наведаць Беларусь з візітам, які можа быць прымеркаваны да буйных міжнародных выставачных і кангрэсных мерапрыемстваў – Міжнароднай спецыялізаванай выставs «БЕЛАГРА», Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму, Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТІБО і іншых.

Фота
Наверх