Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Саідам Яры.
У ходзе сустрэчы разгледжаны пытанні маючага адбыцца пасяджэння Змешанай Беларуска-Іранскай камісіі па эканамічнаму супрацоўніцтву, правядзенне якога запланавана ў Мінску 28-29 ліпеня, магчымасці арганізацыі дзелавых мерапрыемстваў з удзелам бізнесу дзвюх краін, абмену дэлегацыямі дзелавых колаў у бягучым годзе, а таксама іншыя актуальныя пытанні беларуска-іранскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне лагістыкі.