Сустрэча старшыні БелГПП М.Мятлікава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Саудаўскай Аравіі А.аль-Ахмадам
15 верасня 2022 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Саудаўская Аравія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Абдулрахманам Сулейманам аль-Ахмадам.

Падчас сустрэчы абмеркаваны планы па ўзаемадзеянню БелГПП і Пасольства ў мэтах прасоўвання двухбаковых дзелавых сувязяў, перспектывы пашырэння супрацоўніцтва дзелавых колаў Беларусі і Саудаўскай Аравіі, у тым ліку рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у рамках беларускага Парку высокіх тэхналогій, магчымасці арганізацыі візіту ў Беларусь дэлегацыі Савета гандлёва-прамысловых палат Саудаўскай Аравіі і бізнесу гэтай краіны ў рамках аднаго з буйных міжнародных выставачных мерапрыемстваў, а таксама падрыхтоўкі экспазіцыі Беларусі на Foodex Saudi – вядучай міжнароднай гандлёвай выставе Саудаўскай Аравіі, прысвечанай індустрыі прадуктаў харчавання і напіткаў.

Відэа