
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Абдулахі Ібаіквалам Шэху.
У ходзе сустрэчы разгледжаны асноўныя напрамкі супрацоўніцтва беларускага і нігерыйскага бізнесу, перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у сферах сельскай гаспадаркі, машынабудавання, энергетыкі, магчымасці арганізацыі двухбаковых мерапрыемстваў, у тым ліку анлайн-сустрэчы дзелавых колаў, прэзентацыі гандлёва-эканамічнага патэнцыялу Нігерыі для прадстаўнікоў беларускага бізнесу, а таксама сустрэч і форумаў у рамках буйных міжнародных выставак у Беларусі і краінах афрыканскага кантынента.
Старшыня БелГПП запрасіў сп. Шэху і дзелавыя колы Рэспублікі Нігерыя прыняць удзел у трэцім Беларуска-Афрыканскім эканамічным форуме, які плануецца правесці ў Каіры ў маі бягучага года.