
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч сустрэўся з сустаршынямі Сумеснага Беларуска-Расійскага дзелавога савета – генеральным дырэктарам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» Надзеяй Лазарэвіч (з беларускага боку) і старшынёй савета дырэктараў АТ «Воздухатэхніка» Аляксандрам Ястрыбам.
У ходзе сустрэчы разгледжаны агульныя пытанні функцыянавання Дзелавога савета, асноўныя напрамкі яго работы на бліжэйшую перспектыву, планы па правядзенні пасяджэнняў у 2022 годзе.
Сумесны Беларуска-Расійскі дзелавы савет створаны 30 чэрвеня 2021 г. Гэта новы фармат узаемадзеяння гандлёва-прамысловых палат і бізнесу дзвюх краін, каардынацыйна-кансультацыйны орган, мэта якога – павышэнне эфектыўнасці дзелавых сувязей паміж прадпрымальнікамі і бізнес-саюзамі Беларусі і Расіі.
Асноўныя задачы Савета: пашырэнне прамых кантактаў паміж суб'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці, пераадоленне бар'ераў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі, поўнафарматны дыялог з органамі заканадаўчай і выканаўчай улады па пытаннях развіцця кааперацыі, распрацоўка рэкамендацый па паляпшэнні ўмоў для прадпрымальніцкай дзейнасці, павышэнне ролі зацікаўленых прадстаўнікоў бізнес-супольнасці пры фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне беларуска-расійскіх эканамічных сувязей.