
Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 70-годдзя са дня заснавання Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, адбылося ў Менску.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі арганізацый БелГПП з усіх абласцей і рэгіёнаў краіны, прадстаўнікі БелГПП у Албаніі, Венгрыі, Расіі (Свярдлоўская, Ліпецкая вобласці, Прыволжская Федэральная акруга), Сербіі, Турцыі, ветэраны Палаты.
Павіншаваць калектыў Беларускай гандлёва-прамысловай палаты прыбылі Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пётр Пархомчык, намеснік Міністра замежных спраў Ігар Назарук, намеснік Міністра сельскай гаспадаркі Вадзім Шагойка, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч, першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэй Касоўскі, першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Валіеў, старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў, намеснік старшыні канцэрна «Беллегпрам» Максім Бухал, намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў, намеснік старшыні Мінаблвыканкама Дзяніс Курленка, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч, прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіраваня, рэспубліканскіх партнёрскіх арганізацый БелГПП, бізнес-саюзаў, члены Прэзідыума БелГПП, прадстаўнікі СМІ.
Прывітанне калектыву і членам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты накіраваў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка.
Падчас урачыстага мерапрыемства адзначаны асноўныя дасягненні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, уручаны ганаровыя ўзнагароды дзяржаўных органаў супрацоўнікам арганізацый сістэмы БелГПП.