
Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Гандлёва-прамысловай і сельскагаспадарчай палатай Танзаніі падпісана старшынёй БелГПП Міхаілам Мятлікавым і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аб'яднанай Рэспублікі Танзанія ў Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Фрэдрыкам Ібрагімам Кібутам.
Падпісанне адбылося ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь Прэм'ер-міністра Аб'яднанай Рэспублікі Танзанія Касіма Маджалівы Маджалівы.
Рэспубліка Беларусь разглядае Танзанію як важнага партнёра ва Усходняй Афрыцы і гатова падтрымліваць афрыканскую краіну ў яе імкненні да эканамічнага развіцця, садзейнічаць умацаванню ўзаемавыгадных адносін.
Цяпер у Танзаніі рэалізуюцца маштабныя праграмы развіцця эканомікі, сельскай гаспадаркі, транспартнай сферы, адукацыі і аховы здароўя.
Беларусь бачыць значныя перспектывы для нарошчвання ўзаемадзеяння ў такіх галінах, як машынабудаванне, нафтахімія, медыцынская, харчовая і ваенна-тэхнічная прамысловасць, турызм.