Удзел БелГПП у другім пасяджэнні сумеснай рабочай групы па ўзаемадзеянні паміж ЕЭК і Урадам Бангладэш
29 сакавіка 2023 г

Начальнік дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і выставачнай дзейнасці Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Аляксандр Галавароў прыняў удзел у другім пасяджэнні рабочай групы па ўзаемадзеянні паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Урадам Народнай Рэспублікі Бангладэш.

Пасяджэнне прайшло пад старшынствам члена Калегіі (Міністра) па інтэграцыі і эканоміцы ЕЭК Сяргея Глазьева і намесніка Міністра камерцыі Народнай Рэспублікі Бангладэш Нур Махбубула Хака.

На пасяджэнні разгледжаны актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў – членаў ЕАЭС і Бангладэш, перспектывы пашырэння ўзаемадзеяння дзелавых колаў у прамысловай і аграпрамысловай сферах, працэдуры, звязаныя з заключэннем міжнародных дагавораў дзяржавамі – членамі ЕАЭС, а таксама вынікі работы і далейшыя планы сумеснай рабочай групы.

Відэа