Удзел старшыні БелГПП М.Мятлікава ў адкрыцці пятай Кітайскай міжнароднай выставы імпарту ў Шанхаі
4 лістапада 2022 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў у анлайн-фармаце прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця пятай Кітайскай міжнароднай выставы імпарту (CIIE) у Шанхаі.

Падчас цырымоніі з прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей выставы звярнуўся Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін. У відэафармаце да прывітання старшыні КНР далучыліся Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, кіраўнікі Шры-Ланкі, Маўрытаніі, Мазамбіка, Гаяны, Еўрапейскага саюза, Сусветнай гандлёвай арганізацыі і іншыя.

Кітайская міжнародная выстава імпарту – найбуйнейшая шматпрофільная выставачная падзея Кітая. Арганізатарамі выставы выступаюць Міністэрства камерцыі КНР і Народны ўрад Шанхая. У 2021 годзе ў выставе прынялі ўдзел 2,9 тысяч кампаній са 127 краін. Мерапрыемства наведалі больш за 480 тысяч чалавек.

Беларусь удзельнічае ў выставе CIIE у пяты раз. Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь, якая адчыніць свае дзверы для наведвальнікаў 5 лістапада, арганізавана Беларускай гандлёва-прамысловай палатай. Выставачны аператар – выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП. У экспазіцыі прымаюць удзел 27 арганізацый харчовай прамысловасці, лагістыкі, навукі і адукацыі.

У рамках Кітайскай міжнароднай выставы імпарту працуе віртуальны павільён Беларусі. У ім адлюстраваны дасягненні ў прамысловасці, навукова-тэхнічныя інавацыі, турыстычны і культурны патэнцыял краіны.

Фота
Наверх