Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ў Міністэрстве прамысловасці Рэспублікі Беларусь, прымеркаваным да Дня машынабудаўніка.
Кіраўнік БелГПП павіншаваў запрошаных на мерапрыемства прадстаўнікоў Мінпрама і яго арганізацый з прафесійным святам, якое адзначаецца ў апошнюю нядзелю верасня, і ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў Міністру прамысловасці Аляксандру Рагожкіну Ганаровую грамату Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Падзяка старшыні БелГПП уручана першаму намесніку Міністра прамысловасці Аляксандру Агароднікаву.