Удзел старшыні БелГПП М.Мятлікава ў сустрэчы ў пашыраным складзе Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Р.Галоўчанкі і Губернатара Чэлябінскай вобласці А.Тэкслера
12 кастрычніка 2023 г

У ходзе візіту ў Чэлябінск старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў прыняў удзел у сустрэчы ў пашыраным складзе Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі і Губернатара Чэлябінскай вобласці Аляксея Тэкслера.

На сустрэчы разгледжаны бягучы стан і планы па развіццю супрацоўніцтва Беларусі і Чэлябінскай вобласці Расіі, паспяховыя праекты прамысловай кааперацыі, у тым ліку накіраваныя на імпартазамяшчэнне, перспектыўныя кропкі росту двухбаковага ўзаемадзеяння.

Фота
Наверх