
Беларускай гандлёва-прамысловай палатай арганізаваны ўдзел кіраўнікоў і прадстаўнікоў дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, у свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Магілёўскай вобласці.
У мерапрыемствах свята прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпмісій 23 краін, у тым ліку 15 кіраўнікоў замежных дыпламатычных прадстаўніцтваў.
Перад візітам у Александрыю прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса наведалі буйныя прамысловыя прадпрыемствы Магілёўшчыны – ААТ «Бабулін гладыш» – кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабулін гладыш» і ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай», дзе азнаёміліся з тэхналогіямі вытворчасці і ўзорамі прадукцыі. правялі перамовы з кіраўніцтвам прадпрыемстваў.
На пляцоўцы СЭЗ «Магілёў» адбыўся бізнес-брыфінг з удзелам кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама і кіраўніка ДУ «Адміністрацыя СЭЗ «Магілёў». Для прадстаўнікоў дыпламатычных місій былі арганізаваны прэзентацыі эканамічнага і турыстычнага патэнцыялу горада і вобласці.
Наступным прыпынкам прадстаўнікоў дыпкорпуса стала крыніца «Трафімава крынiца» ў Шклоўскім раёне.
Пасля прыбыцця ў аграгарадок Александрыя дыпламаты наведалі школу-музей першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі і краязнаўчы музей пры ДУА «Александрыйская сярэдняя школа Шклоўскага раёна», дзе адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Магілёўскай вобласці і Урада Рэспублікі Беларусь, а таксама прынялі ўдзел у асноўных мерапрыемствах свята.