Намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін прыняў удзел у святочным мерапрыемстве ў Віцебску, арганізаваным Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь да Дня машынабудаўніка.
У рамках мерапрыемства намеснік старшыні БелГПП уручыў ганаровыя граматы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і падзякі старшыні БелГПП кіраўнікам прадпрыемстваў – флагманаў машынабудаўнічай галіны краіны за значны ўклад у развіццё экспарту беларускай прамысловай прадукцыі, актыўнае ўзаемадзеянне з Беларускай гандлёва-прамысловай палатай.
Ганаровыя граматы ўручаны генеральнаму дырэктару ААТ «Мінскі трактарны завод» Віталю Воўку і генеральнаму дырэктару ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-Холдынг» Сяргею Нікіфаравічу, падзяку старшыні – дырэктару Аршанскага інструментальнага завода Леаніду Мойжыку. Акрамя таго, аб'яўлена падзяка начальніку аддзела тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання Галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічных сувязей Мінпрама Ігару Цыбульку за актыўны ўдзел у мерапрыемствах Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і ўзаемадзеянне па пытаннях развіцця прамысловага комплексу.