Удзел намесніка старшыні БелГПП Д.Мялешкіна ў Еўразійскім эканамічным форуме ў Бішкеку
30 мая 2022 г

26 мая ў Бішкеку (Кыргызская Рэспубліка) адбыўся Еўразійскі эканамічны форум, прысвечаны тэме «Еўразійская эканамічная інтэграцыя ў эпоху глабальных змен. Новыя магчымасці інвестыцыйнай актыўнасці».

Праграма форуму ўключала пленарнае пасяджэнне з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама 21 тэматычную сесію па пытаннях прамысловай кааперацыі, электроннага гандлю, развіцця транспартнай і энергетычнай інфраструктуры і іншых напрамкаў супрацоўніцтва ў ЕАЭС, а таксама правядзенне выстаўкі найлепшых аграпрамысловых тавараў Саюза.

У рамках дзелавой праграмы форуму намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін выступіў на пасяджэнні панэльнай сесіі «Асноўныя напрамкі прамысловага супрацоўніцтва: ключавыя трэнды, інструменты рэалізацыі, выклікі і рызыкі». У сваім выступленні Д.Мялешкін адзначыў неабходнасць укаранення ў ЕАЭС на наднацыянальным узроўні механізмаў фінансавання кааперацыйных праектаў у рэальным сектары, а таксама ўнёс прапановы беларускага бізнесу ў парадак дня далейшай работы Еўразійскай эканамічнай камісіі.

У прыватнасці, беларускім бокам унесены прапановы аб неабходнасці гарманізацыі заканадаўства краін ЕАЭС у галіне субсідзіравання прадукцыі машынабудавання, аб прапрацоўцы пытання па ўвядзенню ў ЕАЭС утылізацыйнага збору на замежную спецыяльную тэхніку, а таксама аб рэалізацыі прынцыпу надзейных партнёрскіх адносін ва ўмовах ціску заходніх краін адносна Беларусі і Расіі.

На палях форуму таксама адбылася сустрэча кіраўнікоў гандлёва-прамысловых палат дзяржаў – членаў ЕАЭС. У ходзе сустрэчы абмеркаваны праблемныя пытанні лагістыкі і трансгранічнага перамяшчэння тавараў, прапановы па спрашчэнню сістэмы фінансавых разлікаў, а таксама пытанні развіцця міжпалацкага ўзаемадзеяння ў ЕАЭС.

У ходзе візіту ў Бішкек намеснік старшыні БелГПП прыняў удзел у сустрэчы намесніка старшыні Кабінета міністраў Кыргызскай Рэспублікі Бакыта Тарабаева з кіраўнікамі гандлёва-прамысловых палат дзяржаў – членаў ЕАЭС. На сустрэчы прысутнічалі прэзідэнт гандлёва-прамысловай палаты Кыргызскай Рэспублікі Марат Шаршэкееў, прэзідэнт гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі Сяргей Катырын, старшы віцэ-прэзідэнт гандлёва-прамысловай палаты Кыргызскай Рэспублікі Раман Касымаў, віцэ-прэзідэнт гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі Уладзімір Падалка, віцэ-прэзідэнт гандлёва-прамысловай палаты Рэспублікі Татарстан Марат Ахматаў.

У ходзе сустрэчы разгледжаны пытанні пашырэння гандлёва-эканамічных адносін краін Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама шэраг праектаў у розных сектарах эканомікі, у тым ліку па развіццю транспартных зносін.

На выставе найлепшых аграпрамысловых тавараў ЕАЭС была прадстаўлена экспазіцыя беларускіх прадпрыемстваў харчовай прамысловасці.

Беларускі павільён наведаў Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч.

Фота
Наверх