Удзел намесніка старшыні БелГПП Д.Мялешкіна ў IV Еўразійскім лічбавым форуме EADF
9 чэрвеня 2022 г

Намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін прыняў удзел у тэматычнай секцыі «Лічбавая трансфармацыя ўнутраных рынкаў ЕАЭС як умова для іх бесперашкоднага функцыянавання» ў рамках IV Еўразійскага лічбавага форуму (Eurasian Digital Forum (EADF), які адбыўся 6–10 чэрвеня на пляцоўцы Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO 2022.

Тэматычная секцыя арганізавана блокам па ўнутраных рынках і інфарматызацыі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Эксперты ЕЭК, дзяржаўных органаў краін – членаў ЕАЭС, прадстаўнікі навуковых колаў і дзелавой супольнасці абмеркавалі пытанні безбар'ернага функцыянавання ўнутраных рынкаў праз фарміраванне адзінай лічбавай прасторы ЕАЭС, пераход на электронны дакументаабарот, прымяненне маркіроўкі і прасочвання тавараў, рэгуляванне электроннага гандлю і фарміраванне агульнага біржавога рынку ў ЕАЭС, тэхнічнага рэгулявання і многае іншае.

Выступаючы перад удзельнікамі секцыі, Дзяніс Мялешкін адзначыў пазітыўны вопыт узаемнага прызнання Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй электроннага лічбавага подпісу для мэт дзяржаўных закупак, падкрэсліў неабходнасць развіцця і маштабавання гэтага вопыту ў рамках ЕАЭС, а таксама прапанаваў пры рэалізацыі плана мерапрыемстваў па ўзаемным прызнанні электроннага лічбавага подпісу краінамі ЕАЭС выкарыстоўваць практычны вопыт беларускіх прадпрыемстваў і актыўна прыцягваць прадстаўнікоў бізнесу да абмеркавання праектаў кіруючых дакументаў у галіне лічбавага парадку дня.


Еўразійскі лічбавы форум EADF з'яўляецца адной з галоўных пляцовак па абмеркаванні пытанняў лічбавага парадку дня і вызначэння прыярытэтных напрамкаў фарміравання прасторы лічбавага даверу ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

Усе асноўныя ідэі, прапановы і рэкамендацыі, выказаныя падчас IV Еўразійскага лічбавага форуму EADF, будуць адлюстраваны ў выніковай рэзалюцыі на сайце (https://tibo.by/eadf/).

Відэа