Удзел старшыні БелГПП У.Улаховіча ў адкрыцці міжнароднай выставы «ДРЭВААПРАЦОЎКА-2021»
26 кастрычніка 2021 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч прыняў удзел у адкрыцці XXVII міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі абсталявання і тэхналогій для лясной, дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці «ДРЭВААПРАЦОЎКА-2021».

У прывітальным слове да ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства старшыня БелГПП адзначыў, што больш як за чвэрць стагоддзя свайго існавання выстаўка заслужыла статус вядучага галіновага міжнароднага мерапрыемства, якое аб'ядноўвае на адной пляцоўцы ключавых ігракоў дрэваапрацоўчай сферы. Аўтарытэт і высокі ўзровень выставы пацвярджае той факт, што больш за палову ўдзельнікаў складаюць замежныя кампаніі.

Уладзімір Улаховіч выказаў упэўненасць, што правядзенне выстаўкі будзе садзейнічаць далейшаму развіццю дрэваапрацоўчай галіны краіны, і пажадаў удзельнікам мерапрыемства паспяховай работы і салідных камерцыйных кантрактаў.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднай выставы «ДРЭВААПРАЦОЎКА-2021» прынялі ўдзел намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Баляслаў Пірштук, намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Сяргей Шчарбакоў, намеснік старшыні канцэрна «Беллеспаперапрам» Аляксандр Пшонны, гандлёвы прадстаўнік Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Залатароў.

Міжнародная выстава абсталявання і тэхналогій для лясной, дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці «ДРЭВААПРАЦОЎКА-2021» праходзіць у Футбольным манежы Мінска з 26 па 29 кастрычніка. Удзел у выставе прымаюць каля 90 прадпрыемстваў галіны з Беларусі і 10 замежных краін. Сярод экспанатаў – інструменты для апрацоўкі драўніны, вырабы для аснасткі станкоў, тэхнічныя сродкі для ўтылізацыі драўняных адходаў, вытворчасці энергіі з драўнянага паліва, сродкі для энергазберажэння, аховы навакольнага асяроддзя, праграмнае забеспячэнне, абсталяванне для транспарціроўкі лесаматэрыялаў і прадукцыі дрэваапрацоўкі і іншая прадукцыя.

Фота
Наверх