
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч прыняў удзел у Рэспубліканскім сходзе навуковай грамадскасці, прысвечаным да 100-годдзя беларускай акадэмічнай навукі і Дня беларускай навукі.
За актыўнае супрацоўніцтва па папулярызацыі экспарту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўручана ганаровая грамата Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Падзякі старшыні БелГПП за актыўную работу па прасоўванні нацыянальнага экспарту аб'яўлены ДНУ «Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», ДНУ «Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» і ААТ «НВА Цэнтр».
Ганаровай граматай НАН Беларусі за плённае супрацоўніцтва і прадстаўленне навуковых распрацовак на міжнародным узроўні ўзнагароджаны старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч.
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты таксама наведаў выставу дасягненняў і найбольш значных вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь. У экспазіцыі прадстаўлены каля 200 найноўшых распрацовак і тэхналогій айчынных вучоных, звязаных з актуальнымі прыярытэтамі развіцця навуковай сферы.