
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч прымае ўдзел у XIV Еўразійскім эканамічным форуме, які праходзіць 28–29 кастрычніка ў Вероне.
Форум традыцыйна аб'яднаў на адной пляцоўцы прадстаўнікоў дзяржаўных арганізацый, дыпламатычнага корпуса, бізнес-асацыяцый, буйных кампаній краін Еўропы і Азіі. У цэнтры ўвагі гэтай міжнароднай сустрэчы – актуальныя пытанні ў сферы эканомікі і фінансаў, аховы здароўя, экалогіі, энергетыкі і тэхналагічных інавацый.
На палях мерапрыемства Уладзімір Улаховіч правёў рабочыя сустрэчы са старшынёй савета дырэктараў Банка Інтэза Антоніо Фаліка, прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі Сяргеем Катырыным, віцэ-прэзідэнтам ГПП РФ Уладзімірам Падалка, прэзідэнтам Расійскага Саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандрам Шохіным, прадстаўнікамі бізнес-колаў.
29 кастрычніка плануецца пасяджэнне арганізацыйнага камітэта Еўразійскага эканамічнага форуму, у якім таксама прыме ўдзел старшыня БелГПП.