
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч прыняў удзел у 130 сесіі Генеральнай Асамблеі Асацыяцыі еўрапейскіх гандлёва-прамысловых палат (ЕЎРАПАЛАТЫ). Мерапрыемства адбылося ў фармаце відэаканферэнцыі.
Удзельнікі сесіі – прэзідэнт ЕЎРАПАЛАТЫ Крыстоф Ляйтлем, галоўны выканаўчы дырэктар Асацыяцыі Бэн Баттерс, больш за 80 кіраўнікоў і прадстаўнікоў гандлёва-прамысловых палат, якія ўваходзяць у склад ЕЎРАПАЛАТЫ, – зацвердзілі бюджэт і планы работы Асацыяцыі на 2022 год, склад савета дырэктараў, абмеркавалі падыходы і стратэгіі працы гандлёва-прамысловых палат ва ўмовах пандэміі, ход рэалізацыі Стратэгічнай дарожнай карты ЕЎРАПАЛАТЫ, прынятай у 2019 годзе, ключавыя мерапрыемствы ў канцы 2021-га і 2022 годзе, у тым ліку магчымасці ўдзелу членаў ЕЎРАПАЛАТЫ у рэалізацыі міжнародных праектаў.
Адбыліся выбары прэзідэнта Асацыяцыі еўрапейскіх гандлёва-прамысловых палат на 2022–2023 гады. Абсалютнай большасцю галасоў на гэтую пасаду абраны старшыня Гандлёвай палаты Люксембурга Люк Фрыд. Прэзідэнт Гандлёвай палаты Чэхіі Уладзімір Длоўгі, генеральны дырэктар Гандлёвай палаты Ірландыі Іэн Тэлбат, а таксама прэзідэнт і генеральны дырэктар Гандлёва-прамысловай палаты Швецыі Стэфан Мюхлер абраныя намеснікамі прэзідэнта ЕВРОПАЛАТЫ.