
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч прыняў удзел у ХІХ пасяджэнні Савета кіраўнікоў палат дзяржаў – удзельніц СНД. Мерапрыемства адбылося ў анлайн-фармаце пад старшынствам Гандлёва-прамысловай палаты Рэспублікі Таджыкістан.
У пасяджэнні таксама ўдзельнічалі старшыня Савета кіраўнікоў ГПП дзяржаў – удзельніц СНД, старшыня Гандлёва-прамысловай палаты Рэспублікі Таджыкістан Джамшэд Джумахонзода, прэзідэнт ГПП Азербайджанскай Рэспублікі Ніяз Алі-задэ, прэзідэнт ГПП Рэспублікі Арменія Марцін Саргсян, старшыня праўлення Знешнегандлёвай палаты Казахстана Аян Ярэнаў, ппрэзідэнт ГПП Расійскай Федэрацыі Сяргей Катырын, старшыня ГПП Рэспублікі Узбекістан Адхам Ікрамаў, старшыня ГПП Туркменістана Даўлетгелдзі Рэджэпаў, віцэ-прэзідэнт ГПП Рэспублікі Малдова Наталля Каленік, дырэктар дэпартамента стратэгічнага развіцця ГПП Кыргызскай Рэспублікі Руслан Тагаеў. Відэапрывітанне членам Савета накіраваў старшыня Выканаўчага камітэта, выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі бягучыя пытанні міжпалацкага ўзаемадзеяння, перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і планы па правядзенню сумесных мерапрыемстваў у 2022 годзе, існуючыя бар'еры ва ўзаемным гандлі і механізмы работы ГПП па іх устараненню, пытанні рэалізацыі Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД да 2030 года, вядзення зводнага пераліку канкурэнтаздольнай прадукцыі дзяржаў – удзельніц СНД, унясення змяненняў у Правілы вызначэння краіны паходжання тавараў, фарміравання спіса выставачна-кірмашовых мерапрыемстваў, якія прапануюцца да правядзення пад патранажам Савета кіраўнікоў палат СНД у 2022 годзе.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння, Уладзімір Улаховіч адзначыў станоўчую дынаміку супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Садружнасці, расказаў аб асноўных мерапрыемствах, праведзеных БелГПП сумесна з партнёрскімі палатамі краін СНД у 2021 годзе, а таксама запрасіў членаў Савета прыняць удзел у пазачарговай сустрэчы кіраўнікоў ГПП СНД, якая пройдзе Менску ў снежні з нагоды 30-годдзя Садружнасці.