Зацверджаны план нацыянальных выставак (экспазіцый) Беларусі ў замежных дзяржавах на 2023 год
6 студзеня 2023 г

План нацыянальных выставак (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах на 2023 год зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2022 г. № 974.

Нацыянальныя экспазіцыі будуць арганізаваны ў мэтах прасоўвання айчынных тэхналогій, навуковых распрацовак, тавараў і паслуг на знешнія рынкі. Яны будуць прадстаўлены на міжнароднай выставе International Trade and Industry Fair (г. Карачы, Пакістан), міжнароднай сельскагаспадарчай выставе International Agricultural Trade Fair Novi Sad (г. Нові Сад, Сербія), міжнароднай прамысловай выставе FIA (Алжыр), Азербайджанскай міжнароднай выставе «Будаўніцтва» (г. Баку, Азербайджан), шостай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту (г. Шанхай, КНР).

Таксама беларускія экспазіцыі будуць арганізаваны на міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і напояў Food Africa Cairo (г. Каір, Егіпет), міжнароднай выставе Vietnam Expo (г. Хашымін, В'етнам).

Акрамя таго, Беларусь прыме ўдзел у міжнароднай прамысловай выставе «Інапрам», якая пройдзе ў расійскім Екацярынбургу, у статусе краіны-партнёра.


Каардынацыю выставачна-кірмашовай дзейнасці ў замежных дзяржавах ажыццяўляе Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Гэта функцыя ўскладзена на БелГПП Указам Кіраўніка дзяржавы ад 11 мая 2018 г. № 177 «Аб выставачна-кірмашовай дзейнасці ў замежных дзяржавах».

Унітарнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП – афіцыйны прадстаўнік і выставачны аператар беларускіх экспазіцый на найбуйнейшых міжнародных выставачных пляцоўках. Каляндар выставачных мерапрыемстваў прадпрыемства на 2023 год уключае больш за 40 выставак больш чым у 20 краінах свету.

Відэа