Уздел прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Рэспубліцы Беларусь, у мерапрыемствах свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)
10 ліпеня 2021 г

Кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій 19 краін (Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Грузіі, Індыі, Ірана, Казахстана, Катара, Кубы, Кыргызстана, Малдовы, Палестыны, Парагвая, Расіі, Сербіі, Сірыі, Таджыкістана, Турцыі, Узбекістана), акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, узялі ўдзел у свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у аграмястэчку Александрыя Магілёўскай вобласці.

Перад візітам у Александрыю прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса наведалі буйныя дрэваапрацоўчыя комплексы Магілёўшчыны – ААТ «ФанДОК» у Бабруйску і філіял «Хатабудаванне» РПУП «Завод газетнай паперы» у Шклове, дзе азнаёміліся з працэсамі вытворчасці фанеры і каркасна-панэльных драўляных хат, правялі перамовы з кіраўніцтвам прадпрыемстваў.

На пляцоўцы ААТ «ФанДОК» адбыўся бізнес-брыфінг з удзелам старшыні БелТПП Уладзіміра Улаховіча, намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслана Страхара, старшыні Бабруйскага гарвыканкама Аляксандра Студнева, генеральнага дырэктара ААТ «ФанДОК» Андрэя Партянкова. Для прадстаўнікоў дыпмісій арганізаваны прэзентацыі эканамічнага і турыстычнага патэнцыялу Бабруйскага раёна і Магілёўскай вобласці, экспартных магчымасцяў дрэваапрацоўчай галіны краіны.

Па прыбыцці ў аграмястэчка Александрыя дыпламаты наведалі школу-музей першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнкі і краязнаўчы музей пры ДУА «Александрыйская сярэдняя школа Шклоўскага раёна», сустрэліся з Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігарам Петрышэнкам, старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам, прынялі ўдзел у асноўных мерапрыемствах свята.

Акрамя таго, у рамках удзелу ў свяце «Купалле» дыпламаты ўсклалі кветкі да Мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці».

Фота
Наверх