У Ташкенце праходзіць 24-я міжнародная выстава прадуктаў харчавання, інгрэдыентаў і тэхналогій вытворчасці UzFood 2025. Беларуская экспазіцыя Belarus. The Taste of Nature, арганізаваная унітарным прадпрыемствам "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, прымае ўдзел у выставе пяты раз. Яна ўключае чатыры выставачныя лакацыі агульнай плошчай 135 кв. метраў.
UzFood з'яўляецца галоўнай падзеяй у сектары харчовай прамысловасці і прадуктаў харчавання. Штогод у выставе бяруць удзел вядучыя вытворцы, пастаўшчыкі і дыстрыб'ютары харчовай галіны, прадстаўляючы ўзбекістанскі і сусветны харчовыя рынкі.
У рамках UzFood 2025 беларускія кампаніі экспануюць таварную лінейку мясамалочнай прадукцыі, сыры і дэсерты. У параўнанні з мінулым годам экспазіцыя значна пашырана і сфарміравана з 23 беларускіх прадпрыемстваў.
Для гасцей і наведвальнікаў UzFood 2025 прэзентуюцца кандытарскія вырабы, пасціла-мармеладная прадукцыя з натуральнай сыравіны, алей рапсавы з водарам праванскіх траў, прадукты хуткага прыгатавання, спецыі, сухія сняданкі, каўбасныя вырабы, кансервы і іншае. Асобна прадстаўлены блок лікёра-гарэлачнай прадукцыі і дэсертных напояў.
24-я міжнародная выстава прадуктаў харчавання, інгрэдыентаў і тэхналогій вытворчасці UzFood 2025 будзе доўжыцца да 10 красавіка. У рамках выставы пройдуць тэматычныя бізнес-мерапрыемствы і дзелавыя сесіі
з удзелам айчынных і замежных прадстаўнікоў.