Узнагароджванне прадпрыемстваў Гомельскай вобласці – лаўрэатаў конкурсу «Лепшы экспарцёр 2020 года»
19 лістапада 2021 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч уручыў узнагароды рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр 2020 года» прадпрыемствам Гомельскай вобласці:

ААТ «Гомельскі хімічны завод» – пераможца ў намінацыі «Нафтаперапрацоўчая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць (арганізацыі з гадавым аб'ёмам экспарту звыш 25 млн долараў ЗША)»;

ААТ «БМЗ – ККХ «БМК» – пераможца ў намінацыі  «Металургія»;

ААТ «Рэчыцкі метызны завод» – заахвочвальны дыплом у намінацыі «Металургія»;

ААТ «Тураўскі малочны камбінат» – заахвочвальны дыплом у намінацыі «Малочная прамысловасць»;

ААТ «Гомельшкло» – заахвочвальны дыплом у намінацыі «Будаўніцтва і вытворчасць будаўнічых матэрыялаў»;

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту – заахвочвальны дыплом у намінацыі «Паслугі»;

УП «АЛКАПАК» – заахвочвальны дыплом у намінацыі «Нафтаперапрацоўчая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць (арганізацыі з гадавым аб'ёмам экспарту звыш  25 млн долараў ЗША)».

Узнагароджванне прадпрыемстваў – лаўрэатаў конкурсу адбылося ў рамках адкрыцця міжнароднага мерапрыемства «Бізнес Дні ў Гомелі», арганізаванага Гомельскім аддзяленнем БелГПП. У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей, кіраўнікі прадпрыемстваў – пераможцаў і дыпламантаў конкурсу, прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі і замежных краін – удзельнікі «Бізнес Дзён у Гомелі».

Старшыня БелГПП адзначыў поспехі ўзнагароджаных прадпрыемстваў, падзякаваў іх кіраўніцтву і калектывам і падкрэсліў, што «Лепшы экспарцёр года» – гэта важнае мерапрыемства Палаты, магчымасць адзначыць поспехі прадпрыемстваў, якія ідуць у авангардзе экспартных паставак, а таксама дадатковы стымул да развіцця бізнесу. «Традыцыйная маштабная цырымонія ўшаноўвання лаўрэатаў пакуль, на жаль, немагчыма, але пляцоўка «Бізнес Дзён у Гомелі» – таксама вельмі добрая магчымасць узнагародзіць нашы прадпрыемствы. Гэта адно з брэндавых мерапрыемстваў рэгіёна, якое адыгрывае важную ролю для развіцця Гомельскай вобласці, яе эканамічнага патэнцыялу, садзейнічае развіццю знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемстваў, пошуку партнёраў, адкрыццю новых праектаў», – адзначыў Уладзімір Улаховіч.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей падкрэсліў значнасць работы БелГПП па пашырэнні знешнеэканамічных сувязей беларускіх прадпрыемстваў, павіншаваў лаўрэатаў конкурсу з заслужанымі ўзнагародамі. Ён паведаміў, што аснову эканомікі Гомельскай вобласці прадстаўляе буйная прамысловая вытворчасць, больш за 60 працэнтаў вырабленай прадукцыі пастаўляецца больш як у 90 краін свету. «Прадпрыемствы Гомельшчыны традыцыйна займаюць высокія пазіцыі ў экспарце, актыўна развіваюць партнёрскія сувязі з замежнымі кампаніямі. Работа ў гэтым напрамку будзе прадаўжацца і ў далейшым, каб яшчэ глыбей інтэграваць эканоміку Гомельскага рэгіёна ў міжнародныя эканамічныя працэсы», – адзначыў Генадзь Салавей.

Фота
Наверх