Віншуем пераможцаў конкурсу «Лепшы экспарцёр 2021 года»
13 ліпеня 2022 г

Пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр 2021 года» атрымалі ўзнагароды падчас урачыстай цырымоніі ў Мінску.

Арганізатарам конкурсу традыцыйна выступіла Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з міністэрствамі архітэктуры і будаўніцтва, аховы здароўя, замежных спраў, лясной гаспадаркі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, транспарту і камунікацый, эканомікі, Дзяржкамваенпрамам, канцэрнамі «Белдзяржхарчпрам», «Беллеспаперапрам», «Беллегпрам», «Белнафтахім», шэрагам іншых дзяржаўных органаў, арганізацый і бізнес-саюзаў.

Пераможцаў конкурсу ўзнагароджвалі Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў, намеснік Міністра замежных спраў Ігар Назарук, Міністр прамысловасці Пётр Пархомчык, старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў, старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна, першы намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Сяргей Калечыц, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазаравіч, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, дырэктар Тэатра юнага гледача Вера Палякова, заслужаны майстар спорту Беларусі, старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту Наталля Цылінская. У цырымоніі прынялі ўдзел кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў-экспарцёраў, прадстаўнікі культурнай грамадскасці краіны, СМІ.

Па выніках 2021 года ў фінальны этап конкурсу выйшлі 145 прадпрыемстваў. На падставе звестак афіцыйнай статыстыкі конкурснай камісіяй з фіналістаў былі вызначаны пераможцы ў 20 намінацыях, а 47 прадпрыемстваў, якія набралі максімальна блізкую да пераможцы колькасць балаў і паказалі выдатныя вынікі ў экспарце прадукцыі і паслуг, удастоены заахвочвальных дыпломаў.

Відэа