Візіт беларускай дэлегацыі ў Рэспубліку Комі
28 жніўня 2022 г

25–28 жніўня адбыўся візіт беларускай дэлегацыі ў Рэспубліку Комі (Расійская Федэрацыя).

Арганізатарамі візіту выступілі Гродзенскае аддзяленне БелГПП, Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, Урад Рэспублікі Комі, а таксама Гандлёва-прамысловая палата расійскага рэгіёна.

У склад дэлегацыі на чале са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам увайшлі кіраўнікі органаў выканаўчай улады, прадпрыемстваў і арганізацый Рэспублікі Беларусь (Гродзенскі аблвыканкам, Гродзенскі гарвыканкам, адміністрацыя Заводскага раёна г. Мінска, УП «Гродзенскае аддзяленне БелГПП», ДУ «Адміністрацыя СЭЗ «Гроднаiнвест» , ДУ «Адміністрацыя СЭЗ «Мінск», ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «ГроднаАблсельгастэхніка», ААТ «Малочны мiр», ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», ААТ «Лідахарчканцэнтраты», ТАА «Біякам Тэхналогія», ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гроднамясамалпрам», ААТ «Санаторый «Азёрны», РУНП «Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод», ТАА «Завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў МАЗ-Купава», ДУ «Палац дзяцей і моладзі «Золак»             г. Мінска», ААТ «Магілёўхімвалакно», ТАА «ЭКСАМ», ТАА «Мінскі малочны завод № 1»), а таксама кіраўнік аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў г. Санкт-Пецярбургу Ігар Мілідовіч.

У Сыктыўкары адбылося дзелавое мерапрыемства, у ходзе якога прадстаўнікам бізнес-колаў Рэспублікі Комі былі прадстаўлены прэзентацыі эканамічнага, інвестыцыйнага і турыстычнага патэнцыялу Беларусі. Акрамя таго, арганізаваны перамовы ў фармаце В2В, у якіх з расійскага боку прынялі ўдзел прадставілі больш за 40 кампаній. Па выніках мерапрыемства падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Адміністрацыяй СЭЗ «Мінск» і Саюзам «Гандлёва-прамысловая палата Рэспублікі Комі».

Беларуская дэлегацыя таксама прыняла ўдзел у пасяджэнні Рабочай групы па супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Комі і Рэспублікай Беларусь, наведалі выставу «Набытак Поўначы – 2022», шэраг прамысловых прадпрыемстваў, устаноў адукацыі і сацыяльных аб'ектаў Сыктыўкара і Ухты.

Падчас мерапрыемстваў абмеркаваны перспектыўныя кірункі беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў розных сферах. Прадстаўнікі беларускіх дзелавых колаў азнаёміліся з прадукцыяй і паслугамі ключавых прадпрыемстваў Рэспублікі Комі, устанавілі кантакты і абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва з прадстаўнікамі бізнесу расійскага рэгіёну.

Фота
Наверх