Візіт дэлегацыі Гродзенскай вобласці ў Рэспубліку Башкартастан
23 сакавіка 2023 г

20–23 сакавіка 2023 года адбыўся візіт дэлегацыі Гродзенскай вобласці ў Уфу (Рэспубліка Башкартастан, Расійская Федэрацыя).

У склад дэлегацыі рэгіёну ўвайшлі кіраўнікі Гродзенскага аблвыканкама, Ваўкавыскага райвыканкама, Гродзенскага аддзялення БелГПП, Адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест» і прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці.

У рамках візіту праведзены перагаворы з кіраўніцтвам Урада Рэспублікі Башкартастан, АТ «Карпарацыя развіцця Рэспублікі Башкартастан», Саюза «Гандлёва-прамысловая палата Рэспублікі Башкартастан». Дэлегацыя таксама наведала шэраг прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў расійскага рэгіёну.

Падчас перагавораў і іншых мерапрыемстваў візіту разгледжаны перспектывы далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і турыстычнага супрацоўніцтва двух рэгіёнаў, прадстаўлены прэзентацыі патэнцыялу Гродзенскай вобласці і Рэспублікі Башкартастан, а таксама абмеркаваны пытанні правядзення X Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які пройдзе ў чэрвені 2023 года ў Уфе.

Акрамя таго, дэлегацыя прыняла ўдзел у мерапрыемствах Аграпрамысловага форуму і ва ўрачыстым адкрыцці XXXIII міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «АграКомплекс», на якой была арганізавана работа калектыўнай экспазіцыі Гродзенскай вобласці.

У ходзе візіту адбылося падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім аддзяленнем БелГПП і Гандлёва-прамысловай палатай Рэспублікі Башкартастан, Адміністрацыяй СЭЗ «Гроднаінвест» і Карпарацыяй развіцця Рэспублікі Башкартастан.


Фота
Наверх