Візіт дэлегацыі Гродзенскай вобласці ў Санкт-Пецярбург
20 красавіка 2023 г

18-20 красавіка адбыўся візіт дэлегацыі Гродзенскай вобласці ў г.Санкт-Пецярбург (Расійская Федэрацыя).

Візіт арганізаваны Гродзенскім аддзяленнем БелГПП сумесна з Ленінградскай абласной гандлёва-прамысловай палатай.

У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, прадпрыемстваў і арганізацый вобласці (упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскае аддзяленне БелГПП, ДУ «Баскетбольны клуб «Прынямонне», УСУ «Гродзенская абласная СДЮШАР імя А.М. Сапегі», СДЮШАР СУ «Гродзенскі футбольны клуб «Нёман», санаторый «Нёман-72», санаторый «Парэчча», санаторый «Жамчужына», санаторый «Энергетык», ТАА «МастоўТур»).

У рамках візіту адбылося дзелавое мерапрыемства па супрацоўніцтве Гродзенскай вобласці з г. Санкт-Пецярбургам і Ленінградскай вобласцю, падчас якога для расійскіх партнёраў прадстаўлены мультымедыйныя прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу Гродзенскай вобласці і арганізацый сферы гасціннасці рэгіёна. Акрамя таго, адбыліся перамовы ў фармаце b2b, у якіх з расійскага боку прынялі ўдзел прадстаўнiкi больш за 15 кампаній Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці.

Дэлегацыя Гродзенскай вобласці таксама правяла перагаворы па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы спорту і турызму з прадстаўнікамі адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Санкт-Пецярбурга, а таксама кіраўнікамі профільных камітэтаў Урада Ленінградскай вобласці.

Падчас візіту адбылося наведванне спартовых і турыстычных аб'ектаў г. Санкт-Пецярбурга.

Фота
Відэа