Візіт дэлегацыі Гродзенскай вобласці ў Дубай
31 сакавіка 2022 г

27–31 сакавіка Гродзенскім аблвыканкамам сумесна з Гродзенскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты арганізаваны візіт дэлегацыі Гродзенскай вобласці ў Дубай (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты).

У склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый вобласці (Гродзенскае аддзяленне БелГПП, Адміністрацыя СЭЗ «Гроднаінвест», ААТ «Малочны Мір», ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», ААТ «Слонімскі мясакамбінат», ТАА «Праймілк», Філіял «Завод «Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот», ААТ «Віларыс», ПГУП «Студыя адпачынку», ТАА «Будбыт-ЗОВ», Установа «Музей «Замкавы комплекс «Мір»).

У рамках візіту члены дэлегацыі прынялі ўдзел у Днях Гродзенскай вобласці на Сусветнай выстаўцы «ЭКСПА-2020», у ходзе якіх увазе замежных партнёраў былі прадстаўлены прэзентацыі эканамічнага, інвестыцыйнага і турыстычнага патэнцыялу рэгіёну, а таксама экспартных магчымасцей беларускіх прадпрыемстваў.

Удзел у мерапрыемствах Дзён Гродзенскай вобласці прынялі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Андрэй Лучанок, Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Дубаі Яўген Лазараў, прадстаўнікі замежных кампаній і арганізацый.

Пасля завяршэння прэзентацый адбыліся двухбаковыя перагаворы паміж членамі беларускай дэлегацыі і замежнымі партнёрамі. Па выніках сустрэч падпісаны шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве:

  • мемарандум аб намерах далейшага інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Гродзенскім аблвыканкамам і кампаніяй Agromilk Holding Ltd. (ААЭ);

  • мемарандум аб развіцці супрацоўніцтва ў сферы турызму паміж Гродзенскай вобласцю і Дубаем (Гродзенскі аблвыканкам і кампанія Al Khalidiah Tourism LLC, ААЭ);

  • мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Адміністрацыяй СЭЗ «Гроднаінвест» і бізнес-платформай краін Еўразіі і Персідскага заліва EURASIA GULF BUSINESS NETWORK (прадугледжвае супрацоўніцтва ў пытаннях развіцця і паглыблення розных форм знешнеэканамічнай дзейнасці рэзідэнтаў СЭЗ з арабскімі кампаніямі, абмен інфармацыяй сумесных мерапрыемстваў і прэзентацый);

  • мемарандум аб намерах паміж Адміністрацыяй СЭЗ «Гроднаінвест» і кампаніяй BRIKOIL TRANS-F.Z.E. (рэзідэнт свабоднай зоны «Аджман», ААЭ), мэтай якога з'яўляецца прапрацоўка інвестыцыйнага праекта па развіццю транспартна-лагістычнага тэрмінала ў Гродзенскай вобласці (патэнцыйны аб'ём інвестыцый ацэньваецца ў 100 млн дал ЗША);

  • мемарандумы аб узаемаразуменні паміж ААТ «Слонімскі мясакамбінат», ТАА «Праймілк», ААТ «Малочны Мір» і кампаніяй Bright Act Middle East (ААЭ);

  • мемарандумы аб супрацоўніцтве, якія прадугледжваюць пастаўку поліаміднай прадукцыі, паміж Філіялам «Завод «Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот» і кампаніямі з Грузіі і Пакістана;

  • кантракт на пастаўку мяса і мясапрадуктаў паміж ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» і кампаніяй Transglobal Integrity Ltd. (ААЭ).

Акрамя таго, на пляцоўцы беларускага павільёна адбылася дэгустацыя беларускай прадукцыі (шырокі асартымент каўбасных і мясных вырабаў, сыроў).

Падчас візіту дэлегацыя Гродзенскай вобласці таксама наведала нацыянальныя павільёны Расіі, Кітая, Казахстана, ААЭ і Саудаўскай Аравіі на Сусветнай выставе «ЭКСПА-2020», індустрыяльны парк Dubai Industrial City і свабодную зону Jebel Ali Free Zone у Дубаі.

Фота
Наверх