Вiзiт дэлегацыi Гродзенскай вобласцi ў Эскiшэхiр (Турцыя)
18 лістапада 2021 г

18–19 лiстапада адбыўся вiзiт дэлегацыi Гродзенскай вобласцi ў Эскiшэхiр (Турцыя). Вiзiт быў арганiзаваны Гродзенскiм аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Пасольствам Рэспублiкi Беларусь у Турэцкай Республiцы.

У састаў дэлегацыi рэгiёна, узначаленай старшынёй Гродзенскага гарадскога выканаўчага камiтэта Мечыславам Гоем, увайшлi кiраўнiкi дзевяць арганiзацый вобласцi: УП «Гродзенскае аддзяленне БелГПП», ДУ «Адмiнiстрацыя СЭЗ «Гроднаiнвест», ААТ «Радыёхваля», СТАА «Стройбыт-ЗОВ», ААТ «Белкард», УА «Гродзенскi дзяржаўны ўнiверсiтэт iм. Я. Купалы», ААТ «Мiнойтаўскi рамонтны завод», ААТ «Воранаўская сельгастэхнiка», ААТ «Лiдаграпраммаш».

Удзельнікі візіту правялі перагаворы па пытаннях развiцця межрэгiянальнага супрацоўнiцтва з кiраўнiцтвам правiнцыi i горада Эскiшэхiр, мунiцыпалiтэтаў Адунпазары i Тэпебашы, прынялі ўдзел у дзелавых мерапрыемствах у Прамысловай палаце, Гандлёвай палаце i Гандлёвай бiржы Эскiшэхiра, падчас якiх былi праведзены ўзаемныя прэзентацыi эканамiчнага i iнвестыцыйнага патэнцыялу абодвух рэгiёнаў, а таксама перагаворы ў фармаце b2b з удзелам больш за 70 турэцкiх бiзнэсменаў.

Акрамя таго, дэлегацыя Гродзенскай вобласцi пазнаёмiлася з дзейнасцю Анаталiйскага ўнiверсiтэту i шэрагу машынабудаунiчых прадпрыемстваў Эскiшэхiра.

Фота
Наверх