Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Гандлёва-прамысловай палатай Омскай вобласці і Цэнтрам па аказанні падтрымкі ўдзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці Омскай вобласці 24–27 сакавіка праводзіць візіт Омскай дэлегацыі ў Мінск.
У рамках візіту 25 сакавіка адбыўся бізнес-форум «Беларусь – Омская вобласць», які адкрылі старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын і губернатар Омскай вобласці, старшыня Урада Омскай вобласці Віталь Хаценко.
У сваіх выступленнях яны адзначылі пра многія магчымасці, якія ёсць у бізнесу Беларусі і Омскай вобласці для развіцця супрацоўніцтва і рэалізацыі новых праектаў. У чарговы раз падкрэслілі, што на ўзроўні дзяржавы чутны запатрабаванні бізнэсу, і сумесным кааперацыйны праектам будзе аказана ўсялякае садзейнічанне і падтрымка.
У рамках прывітальных выступленняў было падпісана два дакументы, накіраваныя на пашырэнне супрацоўніцтва: паміж Мінскім аддзяленнем БелГПП і Омскай ГПП, а таксама паміж ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гомельагракамплект» і АТ «Омскі навукова-даследчы інстытут прыборабудавання».
Таксама ў час бізнес-форуму былі асветлены пытанні ўзаемадзеяння ў прамысловым сектары. З беларускага боку выступілі генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка, начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічных сувязей Міністэрства прамысловасці Віталь Барчук і начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» Аляксандр Башлій.
Расійскі бок прадставілі 20 прадпрыемстваў, беларускі – 115.
У дадзены момант прадаўжаюцца двухбаковыя перагаворы па наступных галінах: харчовай, хімічнай, прамысловай, навуковай, будаўнічай і іншых.
26–27 сакавіка дэлегацыя Омскай вобласці наведае беларускія прадпрыемствы, дзе азнаёміцца з вытворчасцю і правядзе перагаворы.