Візіт старшыні БелГПП М.Мятлікава ў Сірыю ў складзе ўрадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь
23 лістапада 2022 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў прымае ўдзел у візіце ў Сірыйскую Арабскую Рэспубліку ўрадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з Прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам.

Пасля прыбыцця ў Дамаск старшыня БелГПП сустрэўся з прадстаўніком Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Сірыі Рыядам Хамадам. На сустрэчы разгледжаны асноўныя напрамкі работы прадстаўніка БелГПП па развіццю беларуска-сірыйскіх дзелавых сувязей, аказанні падтрымкі Палаце і яе унітарным прадпрыемствам у ходзе правядзення мерапрыемстваў з удзелам бізнесу дзвюх краін.

У рамках работы ўрадавай дэлегацыі Міхаіл Мятлікаў прыняў удзел у сустрэчы ў пашыраным складзе Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі з Прэм'ер-міністрам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Хусэйнам Арнусам.

У прысутнасці афіцыйных асоб старшыня БелГПП і прэзідэнт Федэрацыі гандлёвых палат Сірыі Махамад Абу Аль-Худа Аль-Лахам падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дзвюма арганізацыямі. Падтрымліваючы пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Сірыйскай Арабскай Рэспублікай, кіруючыся мэтай аказання садзейнічання беларускім і сірыйскім арганізацыям і прадпрымальнікам у развіцці дзелавых сувязей, пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва БелГПП і Федэрацыя гандлёвых палат Сірыі, дамовіліся развіваць узаемадзеянне, арганізоўваць бізнес-місіі, семінары, канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы ў мэтах азнаямлення дзелавых колаў з эканомікай і экспартнымі магчымасцямі дзвюх краін, абменьвацца інфармацыяй па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, спісамі патэнцыйных партнёраў, супрацоўнічаць у галіне міжнароднага арбітражу, падтрымліваць рэгулярныя кантакты і прымаць усе неабходныя меры для забеспячэння эфектыўнасці развіцця дзелавых сувязей.

Праграму мерапрыемстваў у рамках візіту ў Дамаск працягнула сустрэча з кіраўніцтвам Федэрацыі гандлёвых палат Сірыі і прадстаўнікамі сірыйскага бізнэсу.

У ходзе сустрэчы старшыня БелГПП і прэзідэнт Федэрацыі гандлёвых палат Сірыі адзначылі канструктыўнае ўзаемадзеянне дзвюх арганізацый, эфектыўнасць праводзімых на рэгулярнай аснове двухбаковых дзелавых мерапрыемстваў, удзелу беларускіх прадпрыемстваў у міжнародных выставах і кірмашах у Сірыі. Міхаіл Мятлікаў запрасіў дзелавыя колы Сірыі наведаць Беларусь з візітам, сумясціўшы яго з удзелам у Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра», якая адбудзецца ў Мінску ў чэрвені 2023 года.

Прадстаўнікі сірыйскіх кампаній выказалі зацікаўленасць у супрацоўніцтве з беларускім бізнесам у сферах машынабудавання, металургіі, хімічнай, тэкстыльнай, харчовай прамысловасці, сельскай гаспадарцы.

Фота
Відэа