Сустрэча старшыні БелГПП М.Мятлікава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Чада А.Б.Махамудам
15 лістапада 2022 г

У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча старшыні БелГПП Міхаіла Мятлікава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Чад у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Адамам Бешырам Махамудам. У сустрэчы прыняў удзел Ганаровы консул Рэспублікі Чад у Рэспубліцы Беларусь Раман Іліеў.

У ходзе сустрэчы разгледжаны магчымасці развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння па лініі гандлёва-прамысловых палат, перспектывы рэалізацыі ў Чадзе сумесных праектаў у сферы сельскай гаспадаркі і вытворчасці прадуктаў харчавання. Старшыня БелГПП запрасіў бізнес-колы Рэспублікі Чад наведаць Беларусь з візітам, які можна прымеркаваць да аднаго са значных міжнародных выставачна-кангрэсных мерапрыемстваў у наступным годзе (Міжнародная спецыялізаваная выстава «Белагра», Беларускі прамыслова-інавацыйны форум, Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO і іншыя).

Відэа